Фота: БУТБ

Фота: БУТБ

Гэты завод будавалі дзесяць гадоў з 1992 года. Яго прадае адкрытае акцыянернае таварыства «Прынёманскі».

Акрамя будынка вытворчага корпуса, які займае каля 4,8 тыс. кв. м, на продаж выставілі памяшканне прахадной са сталовай, будынкі кацельні, помпавай станцыі, склада, аздараўленчага комплексу, спіртасховішча, адміністрацыйна-бытавога комплексу, рэзервуары запасаў вады і мазуту.

Зямельны ўчастак займае 6,7 га.

Таргі прызначаныя на 18 верасня, заяўкі прымаюць да 13 верасня.

Раней на аўкцыён выстаўлялі лікёра-гарэлачны завод «Мажэйкава» ў Лідскім раёне. Пачатковы яго кошт быў 20,3 млн рублёў, аднак прадаць лот пакуль не ўдалося.

Чытайце таксама:

«Белавія» прадала адзін са сваіх «Боінгаў»

У Бабруйску прадалі два будынкі крэпасці — па адной базавай за кожны

На аўкцыён выставілі калекцыю гадзіннікаў Віктара Бабарыкі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
2