Фота: minerva-studio / vecteezy.com

Фота: minerva-studio / vecteezy.com

Пастанова тычыцца платных стаматалагічных паслуг, якія аказваюць ІП і юрыдычныя асобы незалежна ад іх формы ўласнасці і падпарадкаванасці.

З дакумента вынікае, што на першасны агляд пацыента лекарам-спецыялістам стаматалагічнага профілю (зубным фельчарам) адводзіцца 20 хвілін. За гэты час спецыяліст павінен правесці абследаванне, паставіць дыягназ, скласці план лячэння і атрымаць ад пацыента згоду на медыцынскае ўмяшанне. Аказанне неадкладнай стаматалагічнай дапамогі ў гэтыя 20 хвілін не ўваходзіць.

Пры паўторным звароце агляд пацыента павінен доўжыцца 10 хвілін.

Калі пацыент звяртаецца па кансультацыю да стаматолага, то на яе адводзіцца 20 хвілін. У выпадку, калі патрабуецца кансультацыя спецыяліста стаматалагічнага профілю, які мае навуковую ступень ці вучонае званне, час прыёму павялічваецца да 40 хвілін.

На правядзенне анестэзіі адводзіцца 7 хвілін, накладанне часовай пломбы — 3 хвіліны. Колькі часу пойдзе на замену часовай пломбы на пастаянную, залежыць ад матэрыялу пломбы і стану зуба — у дакуменце прапісаны час кожнай аперацыі па лячэнні зуба.

На выдаленне зуба адводзіцца 10 хвілін.

Пастанова ўступае ў сілу 1 лістапада 2023 года.

Чытайце таксама:

У Японіі амаль стварылі лекі, якія дазваляюць адрошчваць адсутныя зубы

Лячыць зубы зараз стане даражэй

Мінздароўя можа забараніць стаматалогіям выкарыстоўваць рэнтген. Праўда, не ўсім

Клас
0
Панылы сорам
13
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6