Фота: Andriy Onufriyenko / Getty Images

Фота: Andriy Onufriyenko / Getty Images

Па інфармацыі японскага выдання The Mainichi, першыя ў свеце лекі для самастойнай рэгенерацыі зубоў вельмі хутка пачнуць тэставаць на людзях. На гэты момант ашаламляльны поспех быў дасягнуты толькі на мышах.

Яшчэ ў 2005 годзе японскія навукоўцы выявілі ў мышэй ген, які вырабляе бялок USAG-1, што перашкаджае росту зубоў. Даследчыкі адразу ж пачалі актыўна шукаць спосаб, як заблакаваць дзеянне гэтага бялку. Так, навукоўцы на чале з Кацу Такахашы, вядучым даследчыкам Медыцынскага даследчага інстытута Кітана ў горадзе Осака, заявілі, што здолелі распрацаваць антыцелы супраць USAG-1.

Спачатку эксперыменты праводзіліся на мышах з прыроджанымі зубнымі хваробамі, і гэта дало велізарны вынік — адсутныя зубы ў іх сапраўды цалкам адраслі. Пазней эксперымент правялі паўторна яшчэ і на тых мышах, у якіх з зубамі праблем не было, аднак у гэтых грызуноў па выніку зубы прараслі паміж тымі, якія ўжо існавалі. 

«Ідэя вырошчваць новыя зубы проста ў сківіцы — гэта мара кожнага стаматолага. Я працаваў над гэтым з таго часу, як быў аспірантам. Я быў упэўнены, што змагу гэта ажыццявіць і дасягнуў значных поспехаў. Гэты прэпарат цалкам зменіць правілы гульні ў стаматалогіі», — адзначыў Кацу Такахашы.

І хоць пакуль што эксперыменты праводзяцца толькі на жывёлах, але ў ліпені 2024 года прэпарат плануюць выкарыстоўваць ужо на людзях. Зрабіць цуда-прэпарат цалкам прыдатным для лячэння каманда навукоўцаў плануе ў 2030 годзе. Спачатку навукоўцы хочуць пераканацца, ці няма якіх-небудзь пабочных эфектаў.

Спачатку плануецца ўжываць новую тэхналогію на дзецях ад 2 да 6 гадоў, у якіх па розных прычынах не растуць зубы. Пазней магчымасць вырасціць новыя зубы з’явіцца і ў дарослых, таму ім можна будзе абіраць паміж прыёмам лекаў для іх рэгенерацыі ці простым устаўляннем пратэзаў. 

Чытайце таксама:

Уводзяць рэгуляванне тарыфаў на ўсе стаматалагічныя паслугі

Доктарка расказала, ці сапраўды жавальная гумка абараняе ад карыесу

Парадантоз спрычыняе і іншыя хваробы: нават паскарае дэменцыю

Клас
37
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?