Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Thomas Lohnes / Getty Images

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Фота: Thomas Lohnes / Getty Images

«Сёння Украіна з'яўляецца найбольш замініраванай краінай у свеце. Сотні кіламетраў мінных палёў, мільёны выбуховых прылад, на некаторых участках фронту да пяці мін на квадратны метр.

Расійскія мінныя палі з'яўляюцца сур'ёзнай перашкодай для нашых войскаў, але не непераадольнай. У нас ёсць кваліфікаваныя сапёры і сучаснае абсталяванне, але гэтага вельмі недастаткова для фронту, які працягнуўся на сотні кіламетраў на ўсходзе і поўдні Украіны», — сказаў Рэзнікаў у каментары The Guardian. 

Па словах міністра, вялізныя мінныя палі можна пераадолець, але крытычна важна, каб саюзнікі «пашырылі і паскорылі» падрыхтоўку сапёраў, якую ўжо праводзяць некаторыя краіны, у тым ліку Вялікабрытанія.

Выданне адзначае, што колькасць сапёраў ва ўкраінскіх узброеных сілах была недастатковай для прарыву праз складаную расійскую абарону на вялізным 1000-кіламетровым фронце, дзе сапёрныя падраздзяленні былі мішэнню для шчыльнага агню.

Чытайце таксама:

Расія пачала прымяняць «Шахеды» ўласнай вытворчасці — даследчыкі

Журналісты і валанцёры дакладна пацвердзілі смерць падчас вайны з Украінай больш за 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў

Украінскія войскі зайшлі ў Казачыя Лагеры на левым беразе Дняпра — расійскія ваенкары

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
8
Абуральна
4