У цэлым у студзені-ліпені рэалізавалі 9673 новыя легкавыя машыны. Значную частку рынку, як і раней, займае брэнд Geely, нягледзячы на тое, што яго доля зменшылася да 71,0% па выніках продажу ліпеня і да 75,6% па выніках сямі месяцаў гэтага года.

Прытым марка ўсё гэтак жа захоўвае лідарскія пазіцыі (у ліпені было прададзена 1 155 аўтамабіляў Geely). На другім месцы — Lada (218 рэалізаваных аўто), на трэцім радку размясцілася Audi (65 аўто).

Тры новыя аўтабрэнды (Exeed, Voyah і FAW), якія прыйшлі ў першым паўгоддзі, не аказалі істотнага ўплыву на ўсплёск актыўнасці спажыўцоў, адзначаецца ў справаздачы.

«У другім паўгоддзі мы чакаем з'яўлення на рынку новых гульцоў, якія прадставяць патэнцыйна цікавыя для пакупнікоў мадэлі», — расказаў член праўлення БАА Сяргей Самойла.

Раней паведамлялася, што продаж новых легкавых аўто ў студзені-чэрвені знізіўся на 23,5% у параўнанні з першай паловай 2022 года. Таксама ў БАА адзначалі, што на фоне санкцый продаж машын прэміум-сегмента працягваецца. Напрыклад, у Беларусі купляюць прэміумныя аўто брэндаў BMW, Lexus, Land Rover, Toyota, Mercedes і іншых.

У цэлым значна пашырыўся асартымент мадэляў. Калі ў канцы восені 2022 года аўтадылеры прапаноўвалі іх менш за тры дзясяткі, то летам 2023-га мадэляў стала ўжо больш за 40.

Чытайце таксама:

Машына як віно. Чаму ў Беларусі растуць цэны на аўтамабілі родам з нулявых

Ці згнілі Geely? Колькі каштуюць і як выглядаюць патрыманыя беларуска-кітайскія аўто

Беларускія красоверы ад «БелДжы» з'явіліся ў аўтасалонах. Па якой цане?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0