Здымак ілюстрацыйны. Фота: Michal Fludra / NurPhoto via Getty Images

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Michal Fludra / NurPhoto via Getty Images

«Што тычыцца авіяцыйнай часці, то ў сераду верталёты былі перагрупаваныя з 1-й авіяцыйнай брыгады Сухапутных войскаў і з 25-й авіяцыйнай кавалерыйскай брыгады. Сёння ўжо праведзена папярэдняя разведка месца іх размяшчэння. Праведзены тэхнічныя брыфінгі ў галіне авіяцыі», — адзначыў генерал.

Марак Сакалоўскі паведаміў, што ў адпаведнасці з загадам міністра верталёты будуць базавацца ў двух пунктах у рэжыме неадкладнага рэагавання ў выпадку ўзнікнення трывожных падзей на мяжы.

«Верталёты ўзброеныя і баяздольныя. Тут ёсць некалькі вельмі дасведчаных пілотаў з поўнымі правамі на палёты, ёсць пілоты, якія фізічна выкарыстоўвалі са мной бартавое ўзбраенне і ракеты ў Афганістане і Іраку. Яны дасведчаныя. Калі будзе што-небудзь трывожнае, яны без ваганняў прыменяць зброю», — запэўніў ён.

1 жніўня ўвечары стала вядома пра парушэнне польскай паветранай прасторы з боку Беларусі двума верталётамі.

Спачатку афіцыйная Варшава адмаўляла факт парушэння паветранай прасторы, але пазней патлумачыла, што перасячэнне мяжы адбылося ў раёне горада Белавежа на вельмі нізкай вышыні, і гэта ўскладніла выяўленне верталётаў радыёлакацыйнымі сістэмамі.

У адказ на інцыдэнт міністр нацыянальнай абароны Польшчы Мар'юш Блашчак аддаў загад аб павелічэнні колькасці вайскоўцаў на мяжы і разгортванні дадатковых сіл і сродкаў, у прыватнасці баявых верталётаў.

Міністэрства абароны Беларусі адмаўляла факт парушэння беларускімі верталётамі дзяржаўнай мяжы, прытым спачатку рабіла гэта ў здзеклівай форме, а пасля перайшло на больш дзелавую манеру камунікацыі.

Сёння прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа сустрэліся ў Сувалскім калідоры. Яны чакаюць, што колькасць правакацый з боку Расіі і Беларусі будзе расці.

Чытайце таксама:

Польшча не выключае закрыцця ўсіх пунктаў пропуску на беларускай мяжы

У Пентагоне пракаментавалі інцыдэнт з беларускімі верталётамі, што заляцелі на тэрыторыю Польшчы

Беларускія верталёты заляцелі на тэрыторыю Польшчы ў той час, як Лукашэнка трэці дзень знаходзіцца побач у Віскулях — «Беларускі Гаюн»

МЗС Польшчы лічыць інцыдэнт з верталётамі элементам эскалацыі

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2