Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на сёлетнім Уімблдоне. Фота: AP Photo/Alberto Pezzali, File

Учора чэшская паліцыя не дазволіла адной з расійскіх спартсменак, прозвішча якой не называлася, уехаць у краіну. Пасля гэтага выпадку праз Жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA) арганізатары звярнуліся да іншых беларускіх і расійскіх тэнісістак, каб яны не ехалі ў Прагу.

У гэтым выпадку адбыўся выразны канфлікт паміж двума ўзаемавыключальнымі падыходамі. З аднаго боку, Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) дазваляе расіянкам і беларускам выступаць на турнірах у нейтральным статусе. У той жа час урад Чэхіі забараніў спартсменам з Расіі і Беларусі ўдзельнічаць у спаборніцтвах на тэрыторыі краіны з-за ўзброенага ўварвання Расіі ва Украіну, якое падтрымалі ўлады Беларусі. І чэшскі ўрад мае тут больш механізмаў, каб настаяць на сваім.

Чытайце таксама:

Сабаленка: Я не збіраюся больш гаварыць пра палітыку

Не вытрымала ціску? Чаму Сабаленка прызналася, што не падтрымлівае вайну

«Я адчувала, што ўсе ненавідзяць мяне праз маю краіну». На пачатку вайны Сабаленка хацела завяршыць кар'еру праз хэйт

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4