Фота: ДАІ

Фота: ДАІ

Са слоў кіроўцы грузавіка, ён адчуў удар у заднюю частку аўто, затым убачыў, як ад МАЗа ад'язджае каток. Кіроўца катка, праігнараваўшы заўвагі з боку кіроўцы грузавіка, ад'ехаў убок пасля сутыкнення і заснуў. У ДТЗ ніхто не пацярпеў, паведамляе БелТА.

У супрацоўнікаў ДАІ, якія прыбылі на месца аварыі, фізічны стан кіроўцы катка выклікаў падазрэнне. Пасля медыцынскага агляду ў яго арганізме было выяўлена 2,42 праміле алкаголю.

ДАІ нагадвае, што за язду ў нецвярозым выглядзе штраф залежыць ад канцэнтрацыі алкаголю ў крыві ці яго пароў у выдыхаемым паветры: ад 0,8 праміле — штраф 200 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў тэрмінам на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2