Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Анголы Жуанам Ларэнсу і ягонай жонкай на мінулым форуме Расія — Афрыка, які адбыўся ў 2019 годзе ў Сочы. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Анголы Жуанам Ларэнсу і ягонай жонкай на мінулым форуме Расія — Афрыка, які адбыўся ў 2019 годзе ў Сочы. Фота: Mikhail Svetlov / Getty Images

Невялікая колькасць кіраўнікоў дзяржаў на форуме Расія — Афрыка стала вынікам «нахабнага ўмяшання» ЗША, Францыі і іншых дзяржаў, заявіў у сераду прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Праз іх дыппрадстаўніцтвы былі спробы аказаць ціск на кіраўніцтва гэтых краін дзеля таго, каб перашкодзіць іх удзелу ў форуме», — расказаў Пяскоў на брыфінгу.

Па словах Пяскова, умяшанне Захаду — «абсалютна абуральны» факт, які, зрэшты, «ніякім чынам не перашкодзіць правядзенню саміту».

Лідараў афрыканскіх краін на сёлетнім форуме ўдвая менш, чым на аналагічным форуме 2019 года, дзе на найвышэйшым узроўні былі прадстаўлены 45 афрыканскіх краін. Пры гэтым пяць дзяржаў адмовіліся ад удзелу ў саміце цалкам, а палова дэлегавала на яго чыноўнікаў другога рангу: з 17-ці краін прыехалі віцэ-прэм'еры і міністры, а яшчэ з пяці — проста паслы.

У такой сітуацыі Пуцін плануе асабіста сустрэцца з кожным лідарам афрыканскіх дзяржаў, якія рызыкнулі да яго даехаць. У яго запланаваны перамовы з прэзідэнтамі Егіпта, Мазамбіка, Бурундзі, Зімбабвэ, Уганды, Эрытрэі, Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, Лівіі, Камеруна, Сенегала, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Буркіна-Фасо, Гвінеі-Бісау, Малі і Конга.

28 ліпеня Пуцін збіраецца выступіць перад афрыканцамі з вялікай прамовай, у якой раскажа пра фармаванне «новага светапарадку» на аснове «шматпалярнасці і роўнасці» ўсіх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Пуцін не паедзе на саміт БРІКС у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе яго павінны былі б арыштаваць

«Мы будзем шчаслівыя, калі ён не прыедзе». У ПАР зноў папрасілі Пуціна не ляцець на саміт БРІКС

Ці можа Прыгожын перабазавацца ў Афрыку? Вось што ўяўляе сабой афрыканская сетка ПВК «Вагнер»

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
51
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
7