На пачатку красавіка Генадзь Свідзерскі, гендырэктар СЗАТ «БелДжы», у справаздачы аб статыстыцы продажаў за месяц згадаў:

«Завод плануе ў другім квартале павялічыць пастаўкі дылерам, вывесці на рынак новую мадэль красовера, а таксама займацца падрыхтоўкай вытворчасці аўтамабіля пад уласным брэндам». Апошняя фраза асабліва прыцягнула ўвагу.

Гэтую інфармацыю пазней пацвердзіў намеснік дырэктара СЗАТ «Белджы» Сяргей Худаешка. Паводле яго слоў, быў распрацаваны новы лагатып (дзве літары BG у фірмовай для Geely рамцы на цёмным фоне).

Худаешка сцвярджае, што ўжо ў другой палове года будуць выпушчаныя першыя машыны пад новым брэндам BelGee.

«Мы ў Беларусі даўно хочам выпусціць свой уласны легкавы аўтамабіль. Ужо ёсць вопыт, выкарыстоўваем сучасныя тэхналогіі. Сумесна з кампаніяй Geely сёлета мы зробім першы крок, — заявіў прадстаўнік кампаніі. —

Думаю, мы гатовыя да таго, каб на дарогах Рэспублікі Беларусь і не толькі з'явіліся новыя аўтамабілі пад новым брэндам. І гэта будзе брэнд BelGee.

У другім паўгоддзі вы ўбачыце ўпадабаную мадэль, якую раней называлі Coolray, пад новым імем X50. Гэта будзе першы крок на шляху да стварэння ўласнага аўтамабіля».

І вось з'явіліся фатаграфіі, знятыя на заводзе «БелДжы». На іх дырэктар СЗАТ Генадзь Свідзерскі «ажыццявіў прыёмку першага аўтамабіля новай мадэлі BelGee X50».

Як можна пераканацца, машына — той самы Coolray, але з іншай шыльдачкай брэнда і назвы мадэлі.

Фота: auto.onliner.by

Фота: auto.onliner.by

Фота: auto.onliner.by

Фота: auto.onliner.by

У цэлым жа марка Geely стала лідарам рынку па выніках 2022 года і застаецца такой цяпер. На яе долю прыпадае 72% ад усіх прададзеных новых легкавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

«Белджы» набірае супрацоўнікаў і плануе выпускаць аўто пад уласным брэндам

У Расіі вырасце ўтыльзбор на аўто — закране і беларускіх аўтаперагоншчыкаў

Продаж новых аўтамабіляў у Беларусі ў чэрвені вырас амаль на чвэрць

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1