Stewed cabbage and rice

Фота: украінская кулінарная блогерка Зарана Іўчанка / Getty Images

Спатрэбіцца:

  • 1 галоўка капусты
  • 500 г фаршу
  • 1 цыбуліна
  • 1 морква
  • паўшклянкі варанага рысу (па жаданні)
  • 2-5 сталовых лыжак таматнай пасты (па смаку)
  • соль
  • молаты чорны перац
  • алей
  • смятана і свежая гародніна (агуркі, памідоры) для падачы

 

  1. Дробна нарэжце цыбулю, а моркву натрыце на тарцы. Абсмажце іх у алеі да мяккасці.
  2. Дадайце ў гэтую ж патэльню дробна нашаткаваную капусту і патушыце ўсё разам каля 30 хвілін. Калі трэба, падліце паўшклянкі вады і накрыйце вечкам. Пасаліце і паперчыце.
  3. Дадайце ў патэльню да гародніны фарш і адвараны рыс. Усё перамяшайце, пасаліце і паперчыце.
  4. Тушыце ўсё да гатоўнасці мяса, час ад часу памешваючы. У канцы дадайце таматную пасту.
  5. Падавайце са смятанай і свежымі памідорамі, агуркамі.

 

Больш рэцэптаў:

Тэфтэлі пад сырам — проста і шалёна смачна

Фасоля з ялавічынай — хуткі рэцэпт сытнай стравы

Маклуба, або перакуленая запяканка — страва з усходнім каларытам

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
2