Святлана Ціханоўская з падляшскім ваяводам Багданам Пашкоўскім. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская з падляшскім ваяводам Багданам Пашкоўскім. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Падляшскага ваяводства абмяркоўваліся праблемы мясцовых беларусаў, у тым ліку балючае пытанне школ з беларускай мовай навучання і моўнага рэжыму ў іх. Падымалася пытанне захавання абавязковага вывучэння беларускай мовы вучнямі ліцэяў у Бельску Падляшскім і Гайнаўцы і наяўнасці абавязковага выпускнога іспыту па беларускай мове. Таксама абмеркавалі перспектывы адкрыцця ў рэгіёне цэнтра беларускай культуры.

Польскія чыноўнікі паабяцалі падняць гэтыя пытанні на больш высокім узроўні. Ціханоўская ж падзякавала ім за дапамогу і падтрымку беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць Беларусь і цяпер жывуць на Беласточчыне, у тым ліку за падтрымку фестывалю «Тутака».

Падчас адкрыцця сквера Вольнай Беларусі. Фота Яраслава Іванюка

Падчас адкрыцця сквера Вольнай Беларусі. Фота Яраслава Іванюка

Пасля таго Святлана Ціханоўская ў суправаджэнні членаў Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, Аліны Коўшык і афіцыйных прадстаўнікоў Беластока ўзяла ўдзел у цырымоніі адкрыцця сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку.

Надаць скверу такое імя прапаноўваў летась Павел Латушка. Ініцыятыву падтрымаў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. 

У сваім выступленні Ціханоўская падкрэсліла, што прысваенне назвы «сквер Вольнай Беларусі» — гэта жэст салідарнасці з беларускім народам у барацьбе за свабоду, што вельмі важна ў цяперашняй сітуацыі.

Далей беларуская лідарка мае намер наведаць беларускі фестываль Tutaka, які адкрываецца сёння.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам

На Падляшшы ў пятніцу пачынаецца трэці Фестываль абуджаных Тutaka

У скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку з'явілася шыльда ФОТА

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1