Малюнак Dama con l'ermellino з'явіўся ў 2019 годзе па адрасе вул. Чырвонаармейская, 22. Цяпер на ягоным месцы — жоўтая сцяна.

Летась у Мінску зафарбавалі мурал Still Life (вул. Чыгуначная, 31/1), які мастак стварыў яшчэ ў 2017 годзе падчас фестывалю Vulica Brazil.

Як расказаў Міця Післяк у каментары CityDog.io, «Дама з гарнастаем» — гэта ягоны апошні малюнак, зроблены перад ад'ездам у Амерыку.

«Я натхніўся працай Леанарда Да Вінчы «Дама з гарнастаем» і зрабіў сваю версію малюнка, дадаўшы некалькі дэталяў: тэлефон як сімвал існай рэальнасці і вечны спадарожнік чалавека, а яшчэ канверт з квітком на самалёт. Гэта было маё развітальнае пасланне гораду з сімваламі тых, хто пакідаў Мінск разам са мной: мая жонка (ужо былая) Наташа і трое нашых катоў».

Са слоў мастака, гэта праца была зробленая без узгаднення з адміністрацыяй раёна, і, як ён сам адзначае, яму вельмі прыемна, што амаль 4 гады існавала ў Мінску і камунальнікі яе не чапалі.

На пытанне, як Міця рэагуе на тое, што мурал усё ж такі затынкавалі, мастак адказаў, што вялікіх перажыванняў з гэтай нагоды ў яго няма.

«Знаходзячыся ў іншай краіне, складана блізка ўспрымаць тое, што адбываецца ў іншай частцы планеты. Стараюся думаць пра той момант, калі змагу вярнуцца ў Мінск і зрабіць што-небудзь яшчэ».

Чытайце таксама:

«Сяброў няма. Партнёркі таксама. Кантактую толькі з мамай». Чаму нам складана заводзіць сяброў і што з гэтым рабіць — тлумачыць псіхолаг

«Самыя небяспечныя — танныя кроплі, якія пасля яшчэ сцякаюць па гартані». Мінчанкі — пра тое, як спрабавалі пазбавіцца ад залежнасці ад кропель для носу

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
13