Навукоўцы таксама заўважылі, што ў некаторых выпадках самкі больш ахвотна спарваліся з генна-мадыфікаванымі самцамі, што спрыяла пашырэнню генаў у папуляцыі.

Варта, аднак, адзначыць, што невялікая доля суперкамароў усё ж станавілася пераносчыкамі малярыі.

Паводле разлікаў аўтараў даследавання, укараненне ГМ-камароў у прыродных папуляцыях можа скараціць распаўсюджванне малярыі да 90% у тых раёнах, дзе людзі на яе часта хварэюць. Цяпер навукоўцы вядуць перамовы з уладамі астраўной афрыканскай дзяржавы Сан-Тамэ і Прынсіпі пра такую магчымасць.

Чытайце таксама:

Навукоўцы пабудавалі гіганцкі буфет з пахам чалавека, каб даведацца, як нас знаходзяць камары

Беларускі чыноўнік абверг расійскія страшылкі пра баявых украінскіх гусей і камароў

Камары, якія забіваюць сабе падобных, могуць дапамагчы змагацца з заразнымі хваробамі

Навукоўцы высветлілі, чаму адных людзей камары кусаюць часцей за іншых

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1