Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына можа чакаць атручванне. Такой яго будучыню ў жартаўлівай форме апісаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падчас візіту ў Фінляндыю.

Пра гэта 13 ліпеня напісала выданне Politico.

Па словах Байдэна, той цяпер не ведае актуальнага месцазнаходжання Прыгожына, але настойліва рэкамендуе яму «ўважліва сачыць за тым, што ён есць».

«Я не ведаю, дзе ён цяпер знаходзіцца і якой дакладна будзе яго будучыня. Але на яго месцы я быў бы вельмі асцярожны са сваім меню і харчаваннем. Жарты жартамі, але ўсё ж такі», — з усмешкай адзначыў Байдэн.

Нагадаем, што пасля заканчэння мяцяжу расійскія ўлады і Прыгожын дамовіліся аб перадыслакацыі ПВК «Вагнер» у Беларусь. З таго часу з медыя стала вядома пра чысткі ў расійскай арміі, асабістую сустрэчу Пуціна з «вагнераўцамі» пасля мяцяжу і меркаваную цяжкую хваробу Прыгожына.

Тым часам дакладных звестак аб прысутнасці расійскіх наймітаў у Беларусі пакуль няма.

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская расказала пра сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам

Камандзір «Вагнера»: Мы ўсе ў адпачынку да пачатку жніўня, а пасля едзем у Беларусь

Новы бунт на расійскім караблі: знялі камандарма, які патрабаваў ратацыі для сваіх байцоў, ён упіраецца

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?