Фота: паліцыя Варшавы

Фота: паліцыя Варшавы

Інцыдэнт адбыўся ў сярэдзіне чэрвеня ў гарадскім раёне Таргувек на вуліцы Рэмбелінскай. Агрэсіўны мужчына пачаў пагражаць нашаму суайчынніку, што прыменіць шпрыц з ВІЧ, і патрабаваць грошай, як піша сайт «Беларусь і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Калі той адмовіўся, паміж імі адбылася бойка, у выніку якой у беларуса знік кашалёк з грашыма, дазволам на жыхарства і карткамі, а таксама мабільны тэлефон.

Пацярпелы звярнуўся да праваахоўнікаў праз некаторы час. Ён таксама прызнаўся, што ў момант здарэння знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Вартавыя парадку высветлілі, што ў дзень рабавання па выкрадзеных картах здзейснілі некалькі несанкцыянаваных аперацый у розных крамах.

А таксама тое, што назаўтра зламыснік запатрабаваў ад нашага суайчынніка 1 тысячу злотых за вяртанне тэлефона.

Асобу правапарушальніка ўдалося высветліць. След прывёў да 38-гадовага жыхара раёна Таргувек, раней неаднаразова судзімага. Яго затрымалі.

Мужчыну выставілі тры абвінавачванні: у рабаванні, несанкцыянаваных аперацыях з выкрадзенымі картамі і спробе атрымання фінансавай выгады ў абмен на вяртанне незаконна канфіскаванай рэчы.

У адпаведнасці з польскім заканадаўствам рабаванне караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 12 гадоў.

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
5