Salad with cucumber

Фота: Laura Stolfi / Getty Images

Агурок з кропам

  • 2 сярэднія агуркі, нарэзаныя лустачкамі таўшчынёй 1/3 см
  • 1 сталовая лыжка солі
  • 1/2 шклянкі белага воцату
  • 1/4 шклянкі нарэзанага свежага кропу
  • 3 сталовыя лыжкі цукру
  • 1/2 чайнай лыжкі чорнага перцу

Выкладзіце лустачкі агурка ў друшляк над талеркай; пасыпце соллю і паперчыце. Дайце пастаяць 15 хвілін (адзін раз перамяшайце). Добра прамыйце і абсушыце.

У вялікай місцы змяшайце воцат, кроп, цукар і перац. Дадайце агуркі. Накрыйце і пастаўце ў халадзільнік мінімум на 15 хвілін перад падачай на стол.

Агуркі з зялёнай цыбуляй

  • каля кілаграма агуркоў
  • 2 зялёныя цыбулі, парэзаныя
  • 1 зубчык часнаку, здробнены
  • 4 сталовыя лыжкі яблычнага воцату
  • 1 чайная лыжка мёду
  • 2 чайныя лыжкі сушанага кропу або 2 сталовыя лыжкі нарэзанага свежага
  • ½ ст. л. марской солі
  • ¼ ч. л. чорнага перцу

Аскрабіце і тонка нарэжце агурок. У вялікай місцы змяшайце агурок і зялёную цыбулю. У невялікай шклянцы змяшайце воцат, мёд, часнок, соль, чорны перац і кроп. Выліце воцатную сумесь на агурок, перамяшайце. Пры неабходнасці адрэгулюйце смак, дадаўшы больш солі і чорнага перцу, і адразу падавайце.

Мятная салата з агуркамі і кавуном

  • 8 шклянак нарэзанага кубікамі кавуна без костачак
  • 2 агуркі, разрэзаныя ўздоўж напалову і нарэзаныя лустачкамі
  • 6 зялёных цыбулін, нарэзаных
  • 1/4 кубка здробненай свежай мяты
  • 1/4 шклянкі бальзамічнага воцату
  • 1/4 шклянкі аліўкавага алею
  • 1/2 чайнай лыжкі солі
  • 1/2 чайнай лыжкі перцу

У вялікай місцы змяшайце кавун, агуркі, зялёную цыбулю і мяту. У невялікай місцы змяшайце астатнія інгрэдыенты. Заліце вадкасцю салату і перамяшайце. Падавайце адразу або астуджайце, накрыўшы перад гэтым, 2 гадзіны да падачы.

Кунжутна-імбірная салата з агурком

  • 2 сталовыя лыжкі рысавага воцату
  • 4 чайныя лыжкі соевага соусу
  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею
  • 2 чайныя лыжкі здробненага свежага кораня імбіру
  • 2 чайныя лыжкі кунжутнага алею
  • 1 чайная лыжка мёду
  • 2 агуркі
  • 1 чайная лыжка падсмажаных семечак кунжуту
  • тонка нарэзаная зялёная цыбуля

Для запраўкі змяшайце першыя 7 інгрэдыентаў. Абрэжце канцы і нарэжце агуркі папярок на часткі даўжынёй каля 7 см. Потым нарэжце гэтыя кавалкі ўздоўж — саломкай. Пры падачы змяшайце агуркі з кунжутам і запраўкай. Пасыпце зялёнай цыбуляй.

Хрумсткая салата з агурком, лімонам і песта

  • 5 сталовых лыжак прыгатаванага песта
  • 1 сталовая лыжка лімоннага соку
  • 2 чайныя лыжкі нацёртай лімоннай цэдры
  • 1 і 1/2 чайнай лыжкі дыжонскай гарчыцы
  • 1/4 чайнай лыжкі часночнай солі
  • 1/4 чайнай лыжкі перцу
  • 2 і 1/2 кубкі тонка нарэзанага жоўтага кабачка
  • 1 і 3/4 шклянкі тонка нарэзаных маленькіх агуркоў
  • 3/4 шклянкі свежага гарошку
  • 1/2 шклянкі цёртага сыру пармезан
  • 1/4 шклянкі тонка нарэзанай зялёнай цыбулі
  • 5 тоўста нарэзаных палосак шынкі, падсмажаных і раскрышаных

У місцы змяшайце першыя 6 складнікаў да аднастайнасці. У іншай місцы змяшайце кабачок, агуркі, гарошак, пармезан і зялёную цыбулю. Паліце салату запраўкай, перамяшайце. Пасыпце шынкай для падачы.

Святочная салата з агурком, парэзаным стужкамі, і апельсінавай запраўкай

  • 1 сярэдні кабачок
  • 1 сярэдні агурок
  • 1 сярэдняя морква
  • 3 сярэднія апельсіны
  • 3 шклянкі свежага маладога шпінату
  • 4 зялёныя цыбуліны, дробна нарэзаныя
  • 1/2 шклянкі здробненых грэцкіх арэхаў
  • 1/2 чайнай лыжкі солі
  • 1/2 чайнай лыжкі перцу
  • 1/2 шклянкі жоўтых разынак, па жаданні

Для запраўкі:

  • 1/4 шклянкі аліўкавага алею
  • 4 чайныя лыжкі белага віннага воцату
  • 1 сталовая лыжка дробна нарэзанай зялёнай цыбулі
  • 2 чайныя лыжкі мёду
  • 1/4 чайнай лыжкі солі
  • 1/4 чайнай лыжкі перцу

З дапамогай агароднінарэзкі ці спецыяльнай таркі нарэжце кабачок, агуркі і моркву ўздоўж вельмі тонкімі палоскамі (стужкамі).

Натрыце на дробнай тарцы цэдру апельсінаў, каб атрымалася 2 сталовыя лыжкі. Разрэжце адзін апельсін на дзве часткі; выцісніце сок, каб атрымалася 1/2 шклянкі. Пакіньце цэдру і сок для запраўкі.

У двух апельсінаў, што засталіся, адрэжце тонкія лустачкі зверху і знізу. Пастаўце апельсіны вертыкальна на дошку. Нажом зрэжце з садавіны лупіну і мембрану. Прыбярыце мембрану з кожнага сегмента, каб застаўся толькі фрукт.

У вялікай місцы змяшайце шпінат, апельсінныя долькі, зялёную цыбулю, грэцкія арэхі, соль, перац і, калі дадаяце, разынкі. Дадайце стужкі з агародніны; акуратна перамяшайце.

У невялікай місцы змяшайце інгрэдыенты для запраўкі. Дадайце пакінутыя апельсінавую цэдру і сок; размяшайце да аднастайнасці. Паліце салату паловай запраўкі; перамяшайце. Падавайце з той часткай запраўкі, якая засталася. 

Больш рэцэптаў:

Маласольныя агуркі «насуха» — гатовыя ўжо праз некалькі гадзінаў + ВІДЭА

Летняя салата з сырам бурата

Тры стравы на грылі

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5