Фота: AP Photo

Фота: AP Photo

«У сувязі з часовым няўдзелам ПВК «Вагнер» у спецыяльнай ваеннай аперацыі і пераездам у Рэспубліку Беларусь мы часова прыпыняем працу рэгіянальных цэнтраў па наборы ў ПВК «Вагнер» тэрмінам на адзін месяц», — такая інфармацыя з'явілася ў адным з каналаў, звязаных з кампаніяй Яўгена Прыгожына.

Раней паведамлялася, што набор ідзе як звычайна.

Нагадаем, пасля мяцяжу Прыгожына, які пачаўся ўвечары 23 чэрвеня, а ўвечары наступнага дня Прыгожын сам вырашыў яго спыніць, Пуцін прапаванаў яму і наймітам пераехаць у Беларусь. Перамовы з Прыгожыным аб «перамір'і» вёў тады ў тым ліку Лукашэнка. Вядома таксама, што пад Асіповічамі пачалі аднаўляць закінуты вайсковы гарадок і ставіць там палаткі — гэта вядома ад мясцовых жыхароў і відаць па свежых спадарожнікавых здымках.

Ці сапраўды туды пераедуць вагнераўцы і ў якой колькасці, пакуль дакладна невядома.

Чытайце таксама:

«Прыгожын на званкі Лукашэнкі адказваць не хацеў». Расійская прапаганда зняпраўдзіла версію Лукашэнкі аб перамовах з Прыгожыным

З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера, які ставіцца пад Асіповічамі. Маштабы ўражваюць

«Вагнераўцы, беларусы вас не клікалі ў сваю краіну». У Мінску з'явіўся пратэсны плакат ФОТАФАКТ

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
28