Паліцыя фіксуе разбурэнні дыпламатычнага будынка. Фота: Regio15

Паліцыя фіксуе разбурэнні дыпламатычнага будынка. Фота: Regio15

У будынку на вуліцы Groot Hertoginnelaan разбіта тры шыбы і з'явіліся надпісы, сярод якіх чорным колерам напісана «Лука тэрарыст», як паведамляе нідэрландскае выданне Omroep West.

Акрамя таго, невядомыя напісалі па-беларуску чырвоным колерам «Жыве Беларусь!» і «Жыве вечна!» — слоганы беларускага вызваленчага руху.

Нідэрландскія выданні тлумачаць, што «Лукой» у народзе называюць кіраўніка Беларусі.

Паведамляецца, што па падазрэнні ва ўчыненні гэтага акта вандалізму затрыманы 31-гадовы мужчына.

Дэпутат нідэрландскага парламента Сёрд Сёрдсма асудзіў гэты напад на пасольства. «Няважна, наколькі вы абураныя і справядліва абураныя рэжымамі Беларусі, Расіі ды іншых краін, не нападайце на іх пасольствы ці рэзідэнцыі, — напісаў ён у твітары. — Гэта нічога не дае, затое пагаршае бяспеку нашых дыпламатаў у гэтых краінах».

Нідэрландскія выданні нагадваюць, што Аляксандр Лукашэнка — блізкі саюзнік Уладзіміра Пуціна, у тым ліку ў крывавай вайне ва Украіне, на якой загінулі дзясяткі тысяч людзей. 

У самой Беларусі працягваюцца масавыя палітычныя рэпрэсіі. Яны пачаліся з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінуты нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі. Дзясяткі тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

Чытайце таксама:

Следчы камітэт успомніў пра «напад на беларускае пасольства ў Вялікабрытаніі» паўтарагадовай даўніны

«Ніякага дачынення не маем», — арганізацыя «Надзея» пра выпадак каля пасольства Беларусі ў Лондане

МЗС паведаміла аб нападзе на беларускае пасольства ў Лондане

Клас
24
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4