Аляксей Ляляўскі. Фота: teart.by

Аляксей Ляляўскі. Фота: teart.by

Ляляўскі дапрацоўвае ліпень, пасля чаго пакіне сваю пасаду.

Аляксей Ляляўскі нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінску. 

Ён — сын Анатоля Ляляўскага, аднаго з заснавальнікаў Беларускага тэатра лялек.

Ляляўскі-малодшы скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1979—1982 гадах працаваў рэжысёрам і памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек у Мінску. У 1982—1986 гадах — галоўны рэжысёр Магілёўскага тэатра лялек. У 1986—1996 і з 1998 года — галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Паставіў больш за 100 спектакляў. Сярод іх «Майстар і Маргарыта» па Булгакаву, «Тарцюф» Ж.-Б. Мальера, «Драй швестэрн», «Чайка. Вопыт прачытання» і «З Парыжам скончана!..» паводле п'ес Чэхава; «Ладдзя роспачы» Караткевіча, «Ганэле» Гаўптмана, «Дзед і журавель» Вольскага, «Чаму старэюць людзі?..» Вярцінскага.

Працаваў у Расіі, Польшчы, Босніі і Герцагавіне, Германіі, Нідэрландах, Літве, Славеніі. 

Кіраўнік міжнародных творчых майстэрняў тэатра лялек у Бельгіі, Фінляндыі, Польшчы, Германіі і Іране. 

Быў мастацкім кіраўніком Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек у Мінску. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. 

Ляляўскі — адзін з самых вядомых беларускіх рэжысёраў у свеце.

Як адзначаюць спецыялісты, Ляляўскі — «адзін з тых рэжысёраў, з чыім імем звязаны новы этап развіцця беларускага тэатра лялек, яго выхад на міжнародны ўзровень. 

Раней, восенню 2022 года, на пенсію адправілі Яўгена Клімакова, які з 1985 года быў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

Чытайце таксама:

Вера Палякова-Макей расказала, колькі ў ТЮГу спектакляў на беларускай мове

Супрацоўніца мінскага музея знайшла на выкінутых плёнках унікальныя фота старой Нямігі 

Берасцейскую Біблію і іншыя беларускія каштоўнасці распрадае былы міністр?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
12
Абуральна
16