Генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. Фота: facebook.com/JointForcesCommandAFU

Генерал-лейтэнант Сяргей Наеў. Фота: facebook.com/JointForcesCommandAFU

«Акурат цяпер у паласе адказнасці Паўночнай групоўкі войскаў непасрэднай пагрозы наступальных дзеянняў наземных сіл для Украіны з боку Беларусі і Расіі няма», — сцвярджае генерал Наеў.

Калі ж пагроза будзе нарастаць, то «прадугледжваецца нарошчванне сіл і сродкаў, а таксама іншыя практычныя меры па павышэнні абаронных магчымасцяў групоўкі».

Паводле ўкраінскага военачальніка, «усе без выключэння вайскоўцы ў Паўночнай аперацыйнай зоне прафесійна выконваюць ускладзеныя на іх задачы. У сваю чаргу камандаванне паступова павялічвае абаронныя здольнасці і займаецца мерамі павышэння вывучанасці асабістага складу. Асабісты склад зладжаны, а камандзіры ведаюць, як правільна кіраваць падначаленымі і як дзейнічаць у выпадку неабходнага ўзмацнення».

Ацэнка сітуацыі Наевым з'явілася неўзабаве пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даручыў «выканаць комплекс мерапрыемстваў па ўзмацненні паўночнага напрамку». 

Чытайце таксама:

З'явіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі намётавага лагера, які ставіцца пад Асіповічамі. Маштабы ўражваюць

Залужны: Усе б здзівіліся, каб украінцы пайшлі ў наступ з лукамі і стрэламі, але чамусьці ўсе лічаць нармальным, што ўкраінцы ідуць у наступ без сучасных самалётаў

Польшча хоча размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне расійскай у Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0