Яўген Прыгожын пакідае Растоў-на-Доне пасля заканчэння мяцяжу. Фота Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

Яўген Прыгожын пакідае Растоў-на-Доне пасля заканчэння мяцяжу. Фота Stringer / Anadolu Agency via Getty Images

У асноўным Прыгожын храналагічна пераказвае ход падзей, апісаннем якіх поўніліся тэлеграм-каналы і медыя суткі з вечара 23 чэрвеня да вечара 24 чэрвеня.

Але пры гэтым ён аспрэчвае тое, што паход на Маскву быў задуманы з мэтай вайсковага перавароту. 

Сапраўдная прычына паходу на Маскву, паводле Прыгожына, куды больш сціплая — жаданне не дапусціць задуманага расфармавання ПВК «Вагнер» 1 ліпеня 2023 года.

Пры гэтым ён на ўсе лады расхвальвае «Вагнер», малюе яго як самае баяздольнае і прафесійнае фармаванне не толькі ў Расіі, але і ва ўсім свеце, паход жа на Маскву называе ўзорам таго, як павінны былі ісці на Кіеў расійскія войскі 24 лютага 2022 года.

У гэтым выпадку Прыгожын свядома ігнаруе прынцыповую рознасць абставін. Бо крамлёўскія стратэгі мінулай зімой таксама акурат на гэтым у немалой ступені будавалі свае разлікі, што расійскія войскі будуць ісці па Украіне так, як цяпер «прыгожынцы» па Расіі — без загаду зверху войскам супраціўляцца ці пры масавым невыкананні такога загаду. А на шляху натоўпы ўкраінцаў будуць сустракаць акупацыйныя войскі з кветкамі і з энтузіязмам іх вітаць. Якраз такую версію рэакцыі расіян на цяперашні праход «вагнераўцаў» праз расійскія вобласці расказаў Прыгожын у сваім цяперашнім аўдыязвароце.

Што да ролі ў разрульванні сітуацыі Лукашэнкі, то пра гэта Прыгожын абмежаваўся літаральна адным сказам. Маўляў, падчас мяцяжу «Аляксандр Лукашэнка працягнуў руку і прапанаваў шляхі развязання для далейшай працы ПВК «Вагнер» у законнай юрысдыкцыі». 

Галоўныя ж пытанні, якія цяпер усіх цікавяць — дзе цяпер сам Прыгожын і куды будзе цяпер перамяшчацца ягонае наёмніцкае войска, — кіраўнік ПВК «Вагнер» увогуле не закранаў. 

Чытайце таксама:

Каб «патроліць» пратэсныя каналы, прапагандыст Юрый Церах стварыў фэйкавае фота Прыгожына ў гатэлі. Але вынік атрымаўся нечаканы

Ці прыляцеў Яўген Прыгожын у Беларусь? У кожным разе не сваім самалётам

Дваццаць гадоў таму. Дзе маглі пазнаёміцца Прыгожын і Лукашэнка

«Нармальна. Усіх узбадзёрылі». Апошнія словы Прыгожына перад ад'ездам з Растова ВІДЭА

Клас
10
Панылы сорам
30
Ха-ха
12
Ого
7
Сумна
9
Абуральна
35