Украінскія салдаты абстрэльваюць расійскія пазіцыі на перадавой у Запарожскай вобласці, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: AP Photo / Яфрэм Лукацкі

Украінскія салдаты абстрэльваюць расійскія пазіцыі на перадавой у Запарожскай вобласці, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: AP Photo / Яфрэм Лукацкі

Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр вечарам 24 чэрвеня паведаміла, што Усходняй групоўцы войскаў удалося прасунуцца ў напрамку Арэхава-Васілеўкі, Бахмута, Багданаўкі, Ягаднага, Кляшчыеўкі і Курдзюмаўкі.

Карта аналітычнага праекта DeepState пацвердзіла прасоўванне на 1,5 кіламетра ў раёне Арэхава ў бок Рабоціна і на 11 кіламетраў на Урэмеўскім выступе — у раёне сёлаў Прыютнае і Макараўка. Паводле звестак і Маляр, і аналітыкаў, расійскім войскам за гэты час не ўдалося прасунуцца ні ў адным кірунку, нягледзячы на спробы.

Блізкі да Мінабароны РФ тэлеграм-канал «Рыбарь» пацвярджае прасоўванне УСУ на арэхаўскім участку фронту, дзе ідзе «самы інтэнсіўны ціск». Ён пацвердзіў плошчу прасоўвання ўкраінцаў на 1,5 квадратнага кіламетра на поўнач ад Рабоціна. Ваенкар сцвярджае, што на ўчастак перакінута падмацаванне ў выглядзе спецназа.

Расійскія войскі ў ноч на 24 чэрвеня ўчынілі найбуйнейшую за апошнія месяцы серыю ракетных удараў па Украіне, як паведаміў Інстытут вывучэння вайны.

Паводле звестак Генштаба Украіны, расійскія сілы запусцілі 40 крылатых ракет Х-101/Х-555, дзевяць крылатых ракет Х-22 і дзве крылатыя ракеты «Калібр», а таксама дзве зенітныя ракеты С-300 і тры беспілотнікі «Шахед-131/136». УСУ ўдалося збіць большую частку ракет і два беспілотнікі. Паводле інфармацыі МУС Украіны, адна з ракет у Кіеве трапіла ў 25-павярховы дом — тры чалавекі загінулі, 14 параненыя. Мінабароны Расіі паведаміла, што ракеты трапілі ва ўкраінскія цэнтры радыёэлектроннай выведкі, абсталяванне на аэрадроме і склады гаручага.

Праект Oryx 24 чэрвеня ў спіс страт украінскай арміі дадаў 16 адзінак тэхнікі, расійскай — 59 адзінак.

У сераду прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што агульная плошча тэрыторыі, занятая УСУ ў часе контрнаступлення, складае больш за 113 квадратных кіламетраў.

Чытайце таксама:

Крымінальная справа ў дачыненні да Прыгожына будзе спыненая, ён «выедзе ў Беларусь» — Пяскоў

Разведка ЗША ведала, што Прыгожын плануе пераварот у Расіі — медыя

Атрады ПВК «Вагнер» пакідаюць Растоў, провады ўрачыстыя — медыя

Клас
22
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
2