«Сёння мяне не выпусцілі з Беларусі. Пра прычыну сказалі даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць у 2023 годзе», — напісала Арэхва ў фэйсбуку і апублікавала фота штампа ў пашпарце.

Анжаліка Арэхва — колішняя актывістка непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі і былая жонка музыкі Ігара Банцара. У 2022 годзе яе судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
14