Турыст у Бодруме (Турцыя) з пляшкай гарэлкі. 2021 год. Фота Tunahan Turhan/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Турыст у Бодруме (Турцыя) з пляшкай гарэлкі. 2021 год. Фота Tunahan Turhan/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Хачу вам расказаць пра харошых рускіх, бо я іх, як вы разумееце, назіраю паўтара года і гатовы падзяліцца.

Вы спытаеце, напэўна, з чаго гэта я раптам адважыўся. А я вам адкажу, што падштурхнула мяне прачытанне невялікага іхняга срачыка вакол Ціханоўскай.

Карацей, адзін іхні апіньян-лідар напісаў:

«Тихановская очень крутая. Пока российская либеральная оппозиция рассуждала про коллективную ответственность, брала на себя ответственность за войну и угрожала русским репарациями, Тихановская сделала всё, чтобы объяснить европейцам разницу между белорусами и режимом Лукашенко».

Вооось. Ну і ў іх пачаліся, карацей, крывавыя дэбаты.

Стасік, тым часам, думаў пра іншае. Стасік не спрабаваў згадаць імёны тых юродзівых, якія бралі на сябе адказнасць. Стасік думаў пра тое, што топікстарцер, імаверна, лічыць, што ў гэтым свеце і сапраўды ёсць такая істота, якая зможа растлумачыць розніцу паміж рускімі і Пуціным. Проста істота лянуецца.

Раз беларусы — не Лукашэнка, то чым рускія горшыя? Рускія ж не бываюць горшыя. Гэта любому рускаму зразумела. Проста «вялікі і магучы» быў прыдуманы не для таго, каб апраўдвацца, а для таго, каб усіх вакол ху…іць. Такая праблема. Тэхнічная.

І я разумею. Пакаленне за пакаленнем яны чыталі ў школе Чарнышэўскага і не разумелі, нахер ім гэтае няшчасце. І вось нарэшце спатрэбілася.

Што рабіць? Ды ўсё, што заўгодна.

Хто вінаваты? а) яны; б) тыя, хто не растлумачыў, што яны — не мы.

Нашы ўкраінскія сябры нам расказваюць пра батумскіх беларусаў усялякія прыемныя рэчы і нават сцвярджаюць, што пазнаюць іх адразу, нават калі тыя размаўляюць па-руску. Тыпу, мы інтэлігентныя, уявіце сабе.

Але выбарка не рэпрэзентатыўная, бо з 20-га года з сінявокай выязджалі, натуральна, не ябацюшкі. З 20-га года выязджала якраз беларуская выстава дасягненняў культурнай і крэатыўнай гаспадаркі.

Але, напэўна, грузінскую мяжу і з боку Расіі штурмавалі самыя добрыя, проста неапісаныя навукова рускія людзі? Каторыя — не рэжым Пуціна. Ну, дык я вам зараз раскажу пра іх пару словаў як натураліст натуралістам.

У першыя ж мабілізацыйныя дзянькі ў Батумі з'явілася дахера бухіх мужыкоў. Не, не агрэсіўных. Але вельмі-прэвельмі жыццярадасных. Яны курсіравалі па цэнтральных вуліцах і шукалі: «Где тут б… діскотека? Ау! Ребят! Где діскотека тут?»

Яны сядзелі ў рэстаранах і лезлі знаёміцца «с бабамі». Адну такую размову я вымушана падслухаў, бо гэтыя людзі не ўмеюць размаўляць ціха. Гэтыя людзі нібыта народжаныя, каб жыць на стадыёне ў чаканні ці то пі…лкі, ці то канцэрта.

Дык вось, калі трое рускіх хлопчыкаў падселі да дзвюх рускіх дзевачак, дыялог узнік паміж імі такі:

Дзяўчынка: Вы от войны?

Хлопчык 1: Ну типа.

Хлопчык 2: Ай, да от какой войны, жена, б…, сказала.

Хлопчык 3: Скажи спасибо жене, сейчас бы с автоматом бегал, гы-гы.

Хлопчык 2: Не, ну это да. Я ж, б…, дурак. Дали б автомат — пошел бы, гы-гы-гы.

Упэўнены, што гэтыя рабяты ніхрана не ведаюць пра Ціханоўскую, але 100 адсоткаў таксама чакаюць, пакуль прыйдзе які-небудзь карысны чалавек і растлумачыць усяму свету, чаму хлопчыкі ні ў чым не вінаватыя і пагладзіць усіх-усіх-усіх расіянаў па валасатай калектыўнай галаве.

Я ж іх тут бачу, харошых. Кожны дзень. Рускія харошыя поцыкі на вуліцах слухаюць шансон, рускія харошыя бабкі ў чэргах глядзяць свае тупыя расійскія серыялы без навушнікаў.

Расійскія інтэлігентныя маладыя людзі акучваюць супрацьлеглы пол у рэстаране так, што іх, б…, немагчыма не слухаць. «У Томаса Мана такой язык, знаете! Как бы это сказать… Вкусный! Такой вкусный, что прямо хочется его съесть».

Сука. Я гэты «вкусный язык Томаса Мана» да смерці не расчую.

Яны гучныя. Гэта іх асноўная прыкмета. І ім вельмі сумна з сабой. Таму яны бясконца імкнуцца пра сябе нагадаць, звярнуць на сябе ўвагу. Прымусіць сябе любіць. Ці баяцца. Ці любіць і баяцца. І таму яны ўсіх ненавідзяць. Гучна. За адсутнасць увагі.

Я гэта ўпершыню заўважыў яшчэ гадоў з 15 таму ў турэцкім гатэлі, калі мы ўсёй беларускай групай з 7 чалавек умотвалі па вечарах ад рускіх метраў на 100 і за вугал, каб патусіць у сваёй кампаніі і не бачыць, як яны здзіраюць з сябе трулі, каб выйграць халяўны кальян пад «цвет настроенія сіній». Мы ад іх хаваліся, але яны ўсё адно нах…валіся «на олінклюзіве» і знаходзілі нас з фармулёўкай «можно, ік…, к вам сесть? у вас тут весело, а наші, ік.., меня зае…лі».

І іх пасылалі, і яны ішлі і зноў вярталіся. І пасля ў маршрутцы да Мармарыса раўлі «Мінск — это Россія».

І не таму, што ім трэба Мінск. А проста таму, што ім без нас херова. Ім херова, што ў Расіі няма Мінска. Няма Кіева. Варшавы. Берліна. Карацей, ім херова што ў Расіі — Расія. І будзе Расія.

І яны адно аднаго зая…лі. Таму я не ведаю, чым яны адрозніваюцца ад Пуціна. І якая паміж імі розніца, калі ўсе яны аднолькава зая…лі нават адно аднаго. І нават Пуціна зая…лі. І нават Пуцін іх зая…ў.

Чытайце таксама:

«ХХІ стагоддзе, а гербы ўсе спрэс рыцары, арлы і драконы. І коні, коні». Стась Карпаў пра «Беларусь перадусім»

Стась Карпаў: Для таго, каб перастаць ненавідзець беларусаў, сярэдняму ўкраінцу спатрэбіцца прыкладна ад 30 секунд да хвіліны

Стась Карпаў: Беларусь — ідэальны прыклад таго, што здараецца з краінай, дзе рускім даюць усё, чаго яны патрабуюць

Клас
156
Панылы сорам
20
Ха-ха
26
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
14