Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

Як паведамляе Метэаралагічны цэнтр Фінляндыі, гарачыя дні ў пачатку чэрвеня прывялі да таго, што практычна па ўсёй краіне дзейнічаюць папярэджанні аб магчымых лясных пажарах. Паводле ацэнак сіноптыкаў, сітуацыя наўрад ці паспее змяніцца да Юхануса (Купалле), піша Yle.fi.

Юханус, ён жа дзень cярэдзіны лета, у гэтым годзе пройдзе ў суботу 24 чэрвеня. Гэта вялікае свята ў краінах Балтыі і Паўночнай Еўропы.

У гэты дзень папярэджанні аб лясных пажарах дзейнічаюць амаль ва ўсіх рэгіёнах. Гэта азначае, што распальванне адкрытага агню забаронена.

На інтэрнэт-старонках Метэацэнтра можна знайсці карту ў рэжыме рэальнага часу, якая паказвае, у якіх рэгіёнах дзейнічаюць абмежаванні на распальванне вогнішчаў, але сітуацыя можа абнавіцца да Юхануса.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0