Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / Getty Images

Арына Сабаленка. Фота: Mike Hewitt / Getty Images

Уначы пасля сканчэння прэстыжнага тэніснага турніру ў Мадрыдзе былі адноўленыя мужчынскі і жаночыя рэйтынгі.

Іга Свёнтак і Арына Сабаленка захавалі званні першай і другой ракетак свету, але полька павялічыла адрыў ад беларускі.

Сабаленка не змагла абараніць тытул, яна прайграла ў фінале акурат Свёнтак, таму страціла 1000 балаў (год таму Арына выйграла турнір у сталіцы Іспаніі), але набрала 650 за выхад у фінал. Іга, наадварот, заваявала 1000 балаў.

Зараз у Ігі 10910 балаў, у Арыны — 7498 балаў. Сабаленка адстае на 3412 балаў. 

Перамогі ў турнірах, у якіх удзельнічаюць дзяўчаты, прыносіць па 500 ці 1000 балаў. Перамога на турніры Вялікага шлему (Australian Open, Ралан Гарос, Уімблдон, US Open) прыносіць па 2000 балаў. Ну і трэба, адпаведна, каб Свёнтак вылятала на ранніх стадыях.

Так, напрыклад, да Уімблдонскага турніру, які стартуе 1 ліпеня, пройдуць турніры ў Рыме (1000 балаў), Страсбуры (500), Ралан Гарос (канец мая — пачатак чэрвеня, 2000 балаў), Берліне і Істбурне (па 500 балаў).

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Мадрыдзе

«Я пайшоў на **й» Сабаленка паслала свайго трэнера падчас матчу — ён пагадзіўся

Арына Сабаленка: Мы выраслі ў цяжкіх умовах

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0