Беларуская дэлегацыя ў зале ПАРЕ. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Беларуская дэлегацыя ў зале ПАРЕ. Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Дакумент Галеса сярод іншага заклікаў сяброў Рады Еўропы ліквідаваць адміністрацыйныя і юрыдычныя перашкоды для беларусаў у выгнанні, забяспечыць людзям адпаведны ўзровень абароны, дазваляючы інтэгравацца і захаваць пры гэтым нацыянальную ідэнтычнасць.

У рэзалюцыі таксама прапануецца выдаваць гуманітарныя візы ва ўсіх пасольствах / консульствах, якія працягваюць працаваць у Мінску, і абмеркаваць магчымасць выдачы пашпартоў для беларусаў у выгнанні, якія будуць прызнаныя сярод дзяржаў-членаў.

«За» прагаласавалі 87 чалавек, 3 устрымаліся, «супраць» не выступіў ніхто.

Збіраць інфармацыю аб праблемах беларусаў, якія маюць міграцыйны досвед, люксембургскаму дэпутату дапамагаў Офіс Святланы Ціханоўскай.

Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр па выніках прыняцця дакумента адзначыла: «Увесь гэты працэс важны, таму што ён вельмі выразна вылучае беларусаў як спецыфічную групу, для якой трэба ствараць умовы: выдачу гуманітарных віз і стварэнне гуманітарных калідораў, паляпшэнне ўмоў доступу да рынку працы і адукацыі, стварэнне спецыяльных працэдур легалізацыі».

На пленарным пасяджэнні ПАРЕ перад дэбатамі па Беларусі выступіў «Вольны хор». Пасля выступу Ціханоўскай ён выканаў дзве песні — «Пагоню» і «Жыве Беларусь!» на вершы Някляева. Удзельнікі «Вольнага хору» мелі на сабе бел-чырвона-белыя маскі і трымалі бел-чырвона-белыя сцягі. У канцы яны праскандавалі «Жыве Беларусь!».

Чытайце таксама:

«Абавязак міжнароднай супольнасці — цалкам ізаляваць рэжым у Беларусі» — Гітанас Наўседа

Прэзідэнт Польшчы заявіў, што яго краіна будзе змагацца за вызваленне ўсіх беларускіх палітвязняў

У Еўропе падрыхтавалі рэкамендацыі па спрашчэнні легалізацыі беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій

Клас
46
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2