Кахоўскай ГЭС Коховская ГЭС Kakhovka Dam

Фота: Maxar

У эфіры ўкраінскага тэлеканала «Перший» Кірыла Буданаў назваў падрыў Кахоўскай ГЭС штучнай тэхнагеннай катастрофай, тэрарыстычным актам і актам этнацыду.

Ён адзначыў, што гэтую акцыю свядома ўчыніла Расійская Федэрацыя, і падкрэсліў, што «ўсе плёткі пра тое, што гэта, магчыма, было неяк іначай, не адпавядаюць рэчаіснасці».

Кіраўнік украінскай разведкі звярнуў увагу на тое, што ёсць шэраг фактаў, якія сведчаць пра тое, як усё адбывалася. 

«Самае цікавае тое, што за паўгадзіны па радыё выйшлі на падраздзяленне, якое знаходзілася на Кахоўскай ГЭС, і сказалі вельмі хутка сабрацца ды пакінуць тэрыторыю. Неадкладна прыбыла група спецыяльнага прызначэння, і пасля гэтага адбылося тое, што адбылося».

Другі цікавы факт, агучаны Буданавым, — тое, што ўсе падраздзяленні расійскіх войскаў, якія знаходзіліся побач з ГЭС, сапраўды не ведалі пра тое, што гэтая акцыя адбудзецца. «Гэтая падзея заспела іх знянацку, як і ўсіх іншых», — кажа ён.

Кахоўская ГЭС была падарваная 6 чэрвеня 2023 года ў 2:50 ночы. У выніку падрыву пад пагрозай затаплення аказалася да 80 населеных пунктаў, а машынная зала ГЭС была поўнасцю зруйнаваная і не падлягае аднаўленню.

Чытайце яшчэ:

У зоне падтаплення пасля прарыву плаціны Кахоўскай ГЭС выявілі халерную палачку

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаваць падрыў Кахоўскай ГЭС

Праз сакрэтнасць як след не папярэдзілі нават сваіх. Як ДнепраГЭС двойчы падарвалі падчас вайны — спачатку рускія, а пасля немцы

Клас
6
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
15
Абуральна
37

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?