Фота: Luca Bruno / AP Photo

Фота: Luca Bruno / AP Photo

Такім чынам, Кайлі стала адной з чатырох жанчын, якія трапілі ў топ-10 Вялікабрытаніі за пяць асобных дзесяцігоддзяў — разам з Шэр, Лулу і Даянай Рос.

Спявачка сказала, што поспех песні, якая стала віруснай у тыктоку, здзівіў у тым ліку і яе. «Мне і маёй камандзе яна вельмі падабаецца, але такога яе поспеху я не магу зразумець», — сказала спявачка ў праграме Breakfast Show на Radio 2 ВВС.

Песня «Падам Падам» таксама стала хітом у Ірландыі, Нідэрландах, Аргенціне, Чылі, Германіі, Сальвадоры, Новай Зеландыі і, вядома, на радзіме Кайлі — у Аўстраліі.

Назва, якая імітуе гук сэрцабіцця, была натхнёная аднайменнай песняй Эдыт Піяф. «Гэта гукаперайманне, — патлумачыла Кайлі. — Д-дум, д-дум, як сэрцабіцце».

Але фанаты пачалі выкарыстоўваць гэтае слова для абазначэння самых розных рэчаў — ад прывітання і развітання да выказвання ўхвалення. «Што думаеш пра яе строі?» — «Падам». — «Якую каву вы любіце?» — «Падам». — «На вуліцы горача?» — «Падам, падам». 

Чытайце таксама:

Фінскаму ўдзельніку «Еўрабачання» далі на год бясплатна карыстацца кватэрай

Пол Мак-Картні запісаў «апошнюю песню Бітлз». Прычым зрабіў гэта з дапамогай штучнага інтэлекту

Культавы хіт гурта Queen «Багемская рапсодыя» першапачаткова называўся інакш. Пра гэта сведчаць чарнавікі Фрэдзі Мэрк'юры

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3