Зборная Украіны па пляжным футболе. Фота: beachsoccer.com

Зборная Украіны па пляжным футболе. Фота: beachsoccer.com

«Працягваем тэму еўрапейскай кваліфікацыі да чэмпіянату свету па пляжным футболе 2023 года ў ААЭ. Як відаць з папярэдняга рэгламенту працэдуры лёсавання, які BSWW пасылала раней, асобным пунктам пазначана, што ў адборы на мундыяль не будуць удзельнічаць краіна-тэрарыстка Расія і яе саўдзельніца Беларусь.

Але перад працэдурай лёсавання Міжнародная федэрацыя пляжнага футбола (нягледзячы на афіцыйныя лісты з гэтай нагоды) вярнула ў спіс каманд-удзельніц Беларусь, якая патрапіла ў групу D.

Таму зборная Украіны па пляжным футболе адмаўляецца ўдзельнічаць у еўрапейскім адборы ў ЧС—2023 у Баку», цытуе заяву ўкраінскай федэрацыі «Трыбуна».

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0