Олаф Шольц са Святланай Ціханоўскай

Олаф Шольц са Святланай Ціханоўскай

Кіраўнік Германіі падкрэсліў, што гаворка не можа ісці пра тое, каб «нейкім чынам замарозіць вайну і ўзаконіць расійскі захопніцкі набег», як заклікаюць некаторыя галасы.

Вайну Расіі супраць Украіны Олаф Шольц назваў паваротным момантам, паколькі, на яго думку, з яе пачаткам у Еўропе было адмененае разуменне, што межы не павінны перасоўвацца з ужываннем сілы.

«А расійскі прэзідэнт відавочна хоча паглынуць некаторыя суседнія тэрыторыі: у яго ёсць такі план у дачыненні да Украіны, і, цалкам відавочна, гэта таксама ягоны план у дачыненні да Беларусі», — упэўнены кіраўнік нямецкага ўрада.

Таму Шольц лічыць важнай далейшую падтрымку Украіны столькі, колькі гэта будзе патрэбна, а таксама дадаў:

«Мы не пагодзімся на навязаны мір. Расія павінна вывесці войскі».

Клас
50
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1