У фондзе 459, вопісе 3, справе 6223 гэтага архіва захоўваюцца дакументы Яраслаўскай мужчынскай гімназіі, дзе вучыўся Максім Багдановіч. У 1911 годзе ён здаваў экзамены, каб атрымаць атэстат сталасці, і пра яго ў спісе асоб, якія выказалі жаданне іх прайсці, таксама ёсць згадка. «Сярэдні бал атэстата Максіма Багдановіча — 3,6666666…» — адзначае супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

У дакуменце адносна Багдановіча пазначаны наступныя факты:

дата нараджэння — 27 лістапада 1891 года,

месца нараджэння — Мінск,

веравызнанне — праваслаўнае,

сын калежскага асэсара,

паводзіны — выдатныя,

дапушчаны да экзаменаў,

пісьмовыя іспыты і адзнакі: руская мова з царкоўнаславянскай і славеснасць (5), матэматыка (3),

вусныя іспыты: закон Божы (3), руская мова з царкоўнаславянскай і славеснасць (5), лацінская мова (4), матэматыка (3), гісторыя (4), нямецкая мова (3), французская мова (4).

Акрамя таго, у суполцы выставілі і ўзоры задач, якія даводзілася разам з іншымі навучэнцамі рашаць маладому Максіму па алгебры, арыфметыцы і геаметрыі.

Выкладчык вышэйшай матэматыкі БДУ на просьбу музейнай супрацоўніцы ацаніў складанасць гэтых задач наступным чынам:

«Пра біном і суму геаметрычнай прагрэсіі мы сёння гаворым толькі на першым курсе. Але ў цэлым першая задача не смяротная. Задача па арыфметыцы нармальная па тых часах, але сёння наўрад ці многія разлічаць, як атрымаць 15% прыбытку. Стэрэаметрыя была жахлівай заўсёды і застанецца такой у будучыні».

Максім Багдановіч з гэтымі задачамі спраўляўся, але нельга сказаць, што яны яму лёгка даваліся.

«Дарэчы, па матэматыцы Максім атрымаў 3 балы (у адрозненне ад малодшага брата Льва, у якога поспехі ў матэматыцы нават адзначаныя ў атэстаце сталасці)», — адзначае супрацоўніца музея.

Чытайце таксама:

Максім Багдановіч. Як на чужыне за 25 гадоў жыцця стаць улюбёным паэтам Беларусі. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Багдановічу — 130. Што вы ведаеце пра класіка? ТЭСТ

«Гаспадыні пансіёна прыспешвалі смерць цяжка хворых». Хто мог паспрыяць смерці Максіма Багдановіча?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1