Жанчына на «Фальксвагене», рухаючыся па вуліцы Брэсцкай каля дома № 32 у напрамку Каржанеўскага здзейсніла наезд на пяць прыпаркаваных транспартных сродкаў: «БМВ», «Інфініці», «Мазда», «Сузукі» і «КІА».

Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні. 

Кіроўца-жанчына не мела права кіравання транспартным сродкам. Вынікі агляду паказалі 2,34 праміле. Побач на пасажырскім сядзенні знаходзіўся муж (уладальнік аўтамабіля), які таксама быў у стане ап'янення — 2,65 праміле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0