Першы прэзідэнт Украіны і кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе Леанід Краўчук назваў ключавую ўмову працягу перамоў у Мінску. Ён лічыць, што перамовы ў беларускай сталіцы не могуць працягвацца, пакуль там кіруе Лукашэнка, піша РБК-Україна.
Ён падкрэсліў, што для захавання Мінска як пляцоўкі для перамоў у Беларусі павінны прайсці новыя выбары прэзідэнта.
«Калі пройдуць дадатковыя выбары, калі абяруць новага прэзідэнта, тады на здароўе», — сказаў Краўчук, каментуючы магчымасць вяртання да перамоў у Мінску.
0
0
0
0
0
0