Прынамсі за такі кошт яго выдаюць у 32-й гарадской паліклініцы Мінска — тым, хто прышчапіўся менавіта ў гэтай установе, піша Tut.by.

Для атрымання трэба запісацца ў стале даведак або па тэлефонах кол-цэнтра альбо пакінуць заяўку на сайце паліклінікі.

Выдаюць сертыфікат на працягу года з моманту ўвядзення другога кампанента людзям, што прайшлі выкцынацыю ў гэтай жа паліклініцы. Ён патрэбны, напрыклад, у выпадку выезду за межы Беларусі цягам года з моманту ўвядзення другога кампанента.

Пры паходзе па сертыфікат трэба мець пашпарт, выпіску аб вакцынацыі, выдадзеную той жа паліклінікай, і чэк аб аплаце. Заплаціць можна на месцы. Дакументы, што пацвярджаюць выезд, не патрэбныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0