Пачалося ўсё з таго, што жанчына сустрэлася са сваёй былой калегай, піша УУС Віцебскага аблвыканкама. Падчас размовы тая стала пераконваць, што віцяблянку сурочылі і па старым знаёмстве паабяцала зняць сурокі. Для гэтага папрасіла прынесці срэбны і залаты пярсцёнкі.
Па словах «вяшчунні», калі падчас рытуалу адзін з іх знікне, то абрад можна лічыць удалым. І залатое ўпрыгажэнне, дзякуючы спрыту рук, апынулася ў яе кішэні.
Праз пару месяцаў жанчыны зноў сустрэліся, і махлярка зноў паведаміла, што сурокі пакуль не сышлі. Для канчатковай перамогі над імі трэба мацнейшы з магічнай пункту гледжання рытуал. Для яго спатрэбілася як мінімум 2000 рублёў.
Віцяблянка ўзяла грошы ў крэдыт. Махлярка распавяла, што банкноты трэба ўначы закапаць на могілках і прапанавала сваю дапамогу за невялікае ўзнагароджанне.
Атрымаўшы яшчэ зверху 200 рублёў, жанчына знікла з грашыма і больш не з'яўлялася. Пацярпелай аб падмане распавялі ўжо аператыўнікі.
Гісторыя адбылася амаль тры гады таму, але раскрылася толькі цяпер. Падазраваную затрымалі, распачатая крымінальная справа.