«Мы ў прынцыпе лічым — і не раз казалі пра гэта, — што санкцыі — бескарысны і контрпрадуктыўны інструмент. Больш за тое, па сутнасці, гэта наўмыснае шкодніцтва. Усё прыкрываецца добрапрыстойнай падставай, а на самай справе свядома наносіцца ўрон кампаніям, дабрабыту грамадзян, у тым ліку і тых краін, якія ўводзяць санкцыі. Парушаюцца рабочыя кантакты, генеруецца напружанне, узмацняецца нестабільнасць у глабальным маштабе і гэтак далей», — адзначылі ў МЗС.

«Мы супраць падобнага стылю зносін і выступаем за канструктыўны і ўзаемапаважлівы расійска-амерыканскі дыялог. Гэта надзвычай важна яшчэ і таму, што гэты працэс аказвае істотны ўплыў на бяспеку і стабільнасць у нашым рэгіёне», — рэзюмавалі ў МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0