У Магілёве мужчына пабіў палкай суседа, дзеці якога шумелі, паведамляе mogilevnews.by.

24-гадовы мужчына прыйшоў увечары дадому і хацеў адпачыць пасля працы. Але перашкаджалі суседзі зверху — гучна працаваў тэлевізар з мультыкамі і бегалі дзеці.

Мужчына прыйшоў разбірацца, адчыніла жанчына. Ён стаў лаяцца і працягнуў нават тады, калі яна паабяцала, што хутка пакладзе дзяцей спаць. На шум выйшаў 30-гадовы муж. Магілёвец адштурхнуў жанчыну, выхапіў прынесеную з сабой палку і ўдарыў яе мужа па твары.

Ударам падазраваны выбіў суседу два зубы. Ён арыштаваны. Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0