Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у акружэнні Румаса, гэта прызначэнне ўзгаднялася яшчэ восенню, да эміграцыі былога прэм'ер-міністра. Але асаблівасць бюракратыі ў тым, што працэс расцягнуўся амаль на паўгода.

Чытайце таксама: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

Румас з Лондана: Я жывы, не арыштаваны. Дзякуй, што хвалюецеся

Уключэнне ў спіс назіральнай рады не патрабуе штодзённай працы, хутчэй, гэта кансультатыўная нагрузка, якая ў банкаўскай сферы традыцыйна высока аплачваецца.

Цяперашняе рашэнне стала нечаканасцю для Румаса, які раздумвае, ці варта аддаваць цяпер сябе ў рукі рускіх, якія ва ўмовах заведзенай крымінальнай справы ў Беларусі могуць распарадзіцца яго лёсам згодна са сваімі, а не ягонымі інтарэсамі. 

Сам Румас сітуацыю не каментуе. 

Калі ён пагодзіцца на атрыманне пасады, а Мінск палічыць гэта своеасаблівым запрашэннем на палітычныя «агледзіны», то можна чакаць хвалю дыскрэдытацыі былога прэм'ера і раздзьмухвання пакуль што ціхай «справы сяброў Румаса».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?