Фота The Washington Post

Фота The Washington Post

Бранзалет распрацавала кампанія Facebook. Ëн мае стаць дадаткам да акуляраў дапоўненай рэальнасці. Аднак для яго працы патрабуецца доступ да мыслення карыстальніка, піша The Washington Post.

Прылада выкарыстоўвае электраміяграфію, каб яе чуйнікі счытвалі сігналы, што ідуць ад мозгу да нервовых канчаткаў кісці рукі, і тым самым разумелі, які жэст намагаецца зрабіць карыстальнік. То-бок бранзалет перахоплівае сігнал да дзеяння, калі чалавек прымае рашэнне яго зрабіць, і ператварае яго ў лічбавую каманду для гаджэта.

На першых этапах бранзалет будзе разумець толькі самыя простыя каманды, але ў будучыні стваральнікі плануюць дамагчыся, каб прылада дазваляла друкаваць без клавіятуры, перасоўваць віртуальныя прадметы і ўзаемадзейнічаць са светам дапоўненай рэальнасці так жа, як чалавек узаемадзейнічае з рэальным.

У дэманстрацыйных роліках бранзалет выглядае як iPod, прымацаваны да запясця.

Аднак бранзалет яшчэ знаходзіцца на ранняй стадыі распрацоўкі, таму могуць прайсці гады, пакуль прылада з’явіцца ў продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0