Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

16 сакавіка, у аўторак, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — мокры снег, дождж, месцамі моцныя ападкі, у асноўным мокры снег. Раніцай і днём у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу.

Ноччу -3 - +3°C, максімальная днём да +7°C, па поўдні да +10°C.

У Мінску днём і вечарам мокры снег і да +2°C

У сераду таксама мокры снег і дождж, на дарогах галалёдзіца. Уначы -3…+3°C, максімальная днём +1.. +7 °C. У Мінску мокры снег і дождж, і да +4°C.

У чацвер, 18 сакавіка, стане халадней. Будзе паўночны вецер. Ноччу -5- + 2°C, днём -1 - +5°C. У Мінску снег і да +3°C.

У пятніцу працягне халадаць, уначы месцамі да мінус -8°C, максімальная тэмпература ў сярэдзіне дня -3 … +4 °C. У Мінску, паводле meteoinfo.by, каля нуля.

У выходныя ападжкаў стане менш, але ноччу -2—8 °C, пры праясненнях да -12°C, максімальная днём у суботу -3 - + 4 °C, у нядзелю -1 - + 6°C. У Мінску каля нуля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0