Месца, дзе было знойдзена цела дзяўчыны. Фота з матэрыялаў крымінальнай справы.
Цела дзяўчыны знайшлі ў рацэ, у зарасніках травы. Тады стала вядома, што да забойства датычны 20-гадовы магілёвец, які ў Наваполацку быў у камандзіроўцы.
Малады чалавек пазнаёміўся з дзяўчынай у сацсетцы і ўгаварыў сустрэцца на гарадской плошчы. Зайшлі ў краму, а потым вырашылі адпачыць на беразе Дзвіны.
Каля ракі хлопец згвалтаваў, збіў дзяўчыну, а калі яна перастала падаваць прыкметы жыцця, адцягнуў цела ў раку і пакінуў у зарасніках травы. Назаўтра вярнуўся да ракі і сабраў у пакет адзенне, а потым з'ехаў у Магілёў.
Следчыя ўжо тады западозрылі замешанасць маладога чалавека, спрабавалі з ім стэлефанавацца, але ён не браў слухаўку.
Але пасля вяртання ў Магілёў ён сам прыйшоў у СК з прызнаннем віны.
Спачатку хлопец спрабаваў казаць аб правалах у памяці, прычыну сваёй агрэсіі патлумачыць не мог. Віну сваю ён таксама не прызнаваў, аргументуючы гэта тым, што намеру на забойства не было.
Аднак эксперты ўстанавілі, што дзяўчына памерла ад траўматычнага шоку.