F64

F64

Пра гэта сказаў у перадачы «900 секунд» на тэлеканале TV3 прэм'ер-міністр Латвіі Крыш'яніс Карыньш, паведамляе Delfi.

«Гэта будзе чэмпіянат без гледачоў, эпідэміялагічна бяспечны, ён пройдзе ў г.зв. «бурбалцы», дзе гульцы будуць цалкам аддзеленыя ад астатняга грамадства», — сказаў прэм'ер, адзначыўшы, што ў Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе (IIHF) ужо ёсць досвед у падобных умовах моладзевага чэмпіянату па хакеі ў Канадзе.

Раней меркавалася, што чэмпіянат свету па хакеі пройдзе ў Рызе і ў Мінску з 21 мая па 6 чэрвеня. У Рызе мелася гуляць група А (зборныя Латвіі, Фінляндыі, Канады, ЗША, Нямеччыны, Нарвегіі, Італіі, Казахстана), у Мінску група «В» (зборныя Беларусі, Расіі, Швецыі, Даніі, Чэхіі, Славакіі, Вялікабрытаніі, Швейцарыі). Два паўфіналы і фінал павінны былі прайсці ў Мінску.

Аднак Міжнародная федэрацыя хакея забрала ў Беларусі ЧС. У выніку вырашылі, што дзве групы будуць гуляць у Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0