Гаворка ідзе аб працы на тэлеканале без акрэдытацыі.
БАЖ адзначае, што Алесь Сіліч нават не рыхтаваў матэрыял, а 10 і 24 студзеня далучаўся да эфіру «Белсата» праз Skype з Мінска і распавядаў пра падзеі ў сталіцы. Яго вінавацяць па гэтых двух эпізодах.
Па артыкуле 22.9 КаАП журналістам не пагражае арышт, а толькі вялікі грашовы штраф (ад 20 да 50 базавых велічыняў — 580-1450 рублёў).
БАЖ дадае, што артыкул 22.9 КаАП актыўна прымяняецца супраць грамадзянаў Беларусі, якія супрацоўнічаюць з замежнымі медыя. Былі выпадкі, калі людзей каралі нават за трансляцыі ў сацыяльных сетках, што прызнавалі прадукцыяй СМІ.
0
0
0
0
0
0