Сенат Кангрэса ЗША аднагалосна зацвердзіў кандыдатуру амерыканскага дыпламата Джулі Фішэр на пасаду новага амбасадара ў Мінску, паведамляе РБК.

Такім чынам, Фішэр стане першым амерыканскім дыпламатам у Беларусі ад 2008 года. Яе папярэдніца Карэн Сцюарт была адкліканая з Беларусі ў сакавіку 2008 года ў адказ на аналагічнае дзеянне Мінска, які адклікаў з Вашынгтона свайго пасла Міхаіла Хвастова. Прычынай стала ўвядзенне санкцый ЗША супраць беларускіх кампаній.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў аб планах вылучыць Фішэр на пасаду пасла ЗША ў Беларусі ў красавіку. У маі ён унёс яе кандыдатуру на зацвярджэнне Кангрэса.

Раней Фішэр займала пасаду намесніка пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, часовага паверанага ў справах ЗША ў Расіі, а таксама працавала ў амерыканскіх пасольствах у Грузіі і Украіне.

У ліпені Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслом Беларусі ў ЗША намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0