У прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна няма двух аднолькавых кабінетаў у сочынскай і падмаскоўнай рэзідэнцыях. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.
«Ніякіх аднолькавых кабінетаў няма, у прэзідэнта шмат кабінетаў у розных гарадах, ён імі карыстаецца, і вы ўсё гэта бачыце», — заявіў ён.
Раней выданне «Праект» са спасылкай на крыніцы і звесткі палётаў прэзідэнцкага борта паведаміла, што з канца лета расійскі лідар працуе ў Сочы, хоць Крэмль сцвярджае, што ён знаходзіцца ў падмаскоўным Нова-Агарове. Суразмоўцы выдання растлумачылі, што такім чынам улады хочуць зымітаваць блізкасць прэзідэнта да народу падчас другой хвалі каранавіруснай інфекцыі.
Пяскоў назваў паведамленні аб кабінетах-двайніках часткай інфармацыйнай атакі і адзначыў, што месцазнаходжанне кіраўніка краіны з'яўляецца дзяржаўнай таямніцай. Каментуючы публікацыі ў СМІ, прэс-сакратар адзначыў, што самалёты з парка кіраўніцтва краіны стаяць у розных гарадах.
Улетку Пуцін паказаў журналістам, што знаходзіцца за дзвярыма ягонага працоўнага кабінета ў Крамлі. У суседніх памяшканнях размешчаны сталовая і пакой адпачынку.