Віцэ-прэм’ер беларускага ўраду Андрэй Кабякоў апроч сваіх службовых абавязкаў цяпер будзе займацца таксама грамадскай дзейнасцю. Указам Аляксандра Лукашэнкі ён прызначаны на пасаду нацыянальнага каардынатара Беларусі па пытаннях СНД, паведамляецца на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы.

У абавязкі каардынатара ўваходзіць ажыццяўленне кантролю над рэалізацыяй у Беларусі дакументаў, прынятых у рамках СНД, каардынацыя дзейнасці дзяржаўных органаў па пытаннях супрацоўніцтва нашай краіны ў рамках Садружнасці , а таксама аказанне неабходнага садзейнічання з боку ўраду.

Функцыі каардынатара чыноўнік будзе спалучаць з выкананнем сваіх службовых абавязкаў на асноўным месцы працы. Падпарадкоўваецца ён кіраўніку дзяржавы, а па пытаннях дзейнасці Савета кіраўнікоў урадаў, Эканамічнай рады СНД каардынатар Беларусі па пытаннях СНД мае падпарадкоўваецца Прэзідыюму Саўміну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0