President.gov.ua

President.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак шпіталізаваныя, яны праходзяць лячэнне ад каранавіруса ў бальніцы «Феафанія», паведамляе Інтэрфакс-Украіна

«Усё досыць строга, рэгламентавана пратаколам. Яны знаходзяцца ў «Феафаніі». Там абсталяваны спецыяльны кабінет, у якім прэзідэнт можа праводзіць нарады. Вось сёння праводзіў шмат селектарных нарад», — адзначыў дарадца Ермака Міхаіл Падаляк.

У кіраўніка Офіса прэзідэнта Ермака таксама ёсць асобная ізаляваная палата, але не спецкабінет.

Пра тое, што Зяленскі захварэў на каранавірус, стала вядома на мінулым тыдні, ён тады самаізаляваўся.

Вясной хварэла яго жонка Алена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0