Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што перамог на праведзеных 3 лістапада выбарах. Пра гэта ён напісаў у сваім твітары і фэйсбуку.

«Я перамог на гэтых выбарах з вялікай перавагай», — напісаў Трамп, маючы на ўвазе большасць галасоў.

Твітар пазначыў гэты запіс прэзідэнта паметкай аб тым, што на момант з'яўлення твіта вынікі прэзідэнцкай гонкі не былі афіцыйна падведзеныя. Такім чынам сацыяльная сетка пазначае ўсе твіты, у якіх гаворыцца пра перамогу аднаго з кандыдатаў.

Пакуль лік галасоў у калегіі выбаршчыкаў 253 на 214 на карысць Байдэна. Падлік працягваецца ў Пенсільваніі, Джорджыі, Арызоне, Паўночнай Караліне, Невадзе і на Алясцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0